• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2023 | Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч.


Яе называлі паэткай самотнасці і экзістэнцыяльных трывог. У сваіх вершах Надзея Артымовіч стварала непаўторныя пейзажы чалавечай душы і далікатна запрашала чытача да супольнага ўдзелу ў інтэрпрэтацыі свету. Адзін з галоўных матываў яе творчасці быў матыў адзіноты, другі — амаль культавыя адносіны да роднага Бельска.

Artymowicz-Nadzieja.jpg
Фота: kamunikat.org

Надзея Артымовіч нарадзілася ў 1946 годзе ў вёсцы Аўгустова, а сваім родным горадам заўсёды называла Бельск Падляшскі. Там яна вырасла і там скончыла беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча. Адукацыю працгянула ў Варшаўскім універсітэце на кафедры беларускай філалогіі. Некаторы час жыла і працавала ў Варшаве. Была сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і Саюза польскіх пісьменнікаў, мела залатую адзнаку «Заслужаны дзеяч культуры». Пасля выхаду на пенсію жыла ў Бельску.

«Надзея Артымовіч — гэта тая „ніўская“, агульнабеларуская ружа на ўзбочыне літаратуры», — распавёў шматгадовы сябра паэтэсы, галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

 — Гэта сапраўдны талент еўрапейскага, сусветнага маштабу, які даў неймаверны імпульс, штуршок для вельмі моцнай пазіцыі беларускага літаратуры ў Польшчы. І гэта натхненне для многіх маладых людзей, але таксама сваім бачаннем свету, сваімі перажываннямі ўнутры сябе, Надзея Артымовіч узрастала сярод вялікай паэзіі, стварала вялікую паэзію, робячы тое, што ёй важнейшае.

Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў 1970 годзе — у тыднёвіку Беларусі «Ніва». На рахунку паэткі — некалькі зборнікаў, выдадзеных у Польшчы, а таксама супольная з Алесем Разанавым кніга «Дзверы», якая выйшла ў Мінску.

«Верш паўстае з нейкай праблемы, якая пачынае мяне раптам мучыць і якую я хачу назваць, акрэсліць для сябе», — распавядала пра сябе Надзея Артымовіч ў кнізе Барыса Сачанкі «Мне сняцца сны аб Беларусі...».

«Верш — гэта маё пытанне, маё сумленне. Мой верш не запісваецца на паперы, пакуль не вынашу яго поўнасцю і не ўбачу кшталт... Калі ўжо трэба вылучыць нейкія матывы, то ёсць, напэўна, матыў, пранізваючы ўсе мае вершы, матыў прамінання, сум па бацькаўшчыне і неадступны матыў пошукаў чалавечнасці ў чалавеку».

***
паэты паміраюць тады
калі першы раз
заблудзіць жывое слова
і разаб’ецца пшанічнае рэха
аб камень

паэты паміраюць тады
калі ўсміхаецца добры час для паперы

паэты паміраюць тады
калі знойдзены дакладныя адрасы

сытыя жэсты

паэты паміраюць тады
калі нараджаюцца чорныя лістапады

Н. А., 1999

Калектыў Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім Надзеі Артымовіч. 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч

2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»

Гісторык Андрэй Катлярчук у сваім фэйсбуку распавядае пра справу «Беларускага нацыянальнага цэнтра» і інжынера...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян

Усходняя Беларусь лічыцца не надта багатай на гістарычныя славутасці. Але варта наведаць Смаляны на ўскрайку Віцебшчыны,...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Гісторыя
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча

Афіша

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип