• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.04.2018 | Мастацтва

Паміж «Полем цудаў» і «Митьками»

Першага красавіка ў Мінску адкрыўся «Музей кітчу». Мы наведалі імпрэзу і канстатавалі: «кітч» — гэта наша ўсё.

Багацце народа, якія ўшанавалі увагай выставу ў дзень адкрыцця, у чымсьці прадстаўляе феномен. Бо, як слушна адзначыў адзін з арганізатараў, «часткай нашай дзяржавы з’яўляецца кітч». Іншымі словамі, паход у памяшканне Саюзу дызайнераў (на яго базе адкрыўся музей) можна было лёгка кампенсаваць праглядам каналаў роднага БТ, дзе часцяком дамінуе той самы брутальны лубок, які ў асяродзі культуролагаў і называецца «кітч». Для прыкладу ўзгадаем дызайн рулонаў сена, якія прыкрашаюць пасля ўборачнай палі ўздоўж аўтатрас. Некаторыя намаляваныя на рулонах грымасы штурхаюць проста на метафізічныя думкі.

Сярод выстаўленых у музеі экспанатаў было вельмі шмат таго, што можна ўбачыць у рэпартажах афіцыёзу. Напрыклад, велізарная маса артэфактаў савецкага шырспажыву ад плакатаў і талерак з выявамі правадыроў да габеленаў, якіх Георгій Віцын ў «аперацыі Ы» прасоваў за кошт ўдарнага рэкламнага слогана — «налетай, торопись, покупай живопись».
Нельга было прайсці міма стэнду з калекцыяй «чарнілаў», якой літаральна замілоўваліся наведвальнікі. Некаторыя нават рабілі сэлфі з пляшкамі. Зрэшты, засілле савецкіх артэфактаў не індактрынавала наведвальнікаў, а, хутчэй, выклікала эфект, які ўзнікае на знакамітым кожнаму мінчуку «Полі цудаў» ў Ждановічах.
Прысутнічалі і творы, аўтары якіх самі спрабавалі зрабіць нешта ў жанры «кітч». Напрыклад, вялікая матрошка з пап’е-машэ з тату «Вова», якая відавочна азначае «рускі свет». Такія эксперыменты цікава экстрапаліраваць на нядаўні скандальны ролік Галыгіна-Шнурава пра «Восьмае сакавіка». Яго стваральнікі таксама юзаюць «кітч», аднак максімальна яго прымітывізуюць. Мастакі з музею шукаюць і прыдумляюць нейкую канцэпцыю, праўда, вельмі часта незразумелую.

Зрэшты, магчыма, аўтары выставы і не намагаліся змагацца з дзяржавай, якую ў вобласці кітча яўна ніхто не пераплюне. Нездарма на адкрыцці асобна падкрэслілі, што адна з задачаў музею — стварыць адпаведную атмасферу ў нормах кватэрніка (плошча выставы, дарэчы, не большая за «палутарку»). Пастаўленая задача была цалкам вырашаная пасля таго, як у залі з’явілася прадастаўленае спонсарамі віно і ў куце затрэнькала піяніна. Атмасферы артыстычнай тусоўкі спрыяў і адзін з прысутных, апрануты ў стылі сяброў руху «Митьки» (шапка-вушанка, фуфайка плюс трэнікі).
Выстава прапрацуе яшчэ нейкі час і, думаецца, кожны здолее яе наведаць. У тым ліку затым, каб пасля выхаду з музею раптам адчуць — навакольны свет з’яўляецца не чым іншым, як працягам экспазіцыі. Гэтаму яўна спрыяе лакалізацыя выставы. Раён, дзе яна праходзіць, уяўляе сабой масіў старых хрушчовак, насельнікі якіх маглі бы стаць жывымі экспанатамі музею кітчу. Напрыклад, мне пашанцавала сутыкнуцца з мужыком «пад мухай», які ў сямейніках і ў майцы выгульваў сабаку…

Выстава працуе да 15 красавіка па адрасе: Мінск, вул. Брылеўская,1.
Выстава будзе працаваць да 15 красавіка.

Алег Новікаў, фота Арцёма Лявы, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип