Памёр вядомы гомельскі музыка Уладзімір Грама

02.02.2022 Музыка

Уладзіміру было 52 гады, учора ноччу ў музыканта адарваўся тромб, паведамляюць «Моцныя Навіны».


000.jpg

Уладзімір Грама быў добра вядомы гамяльчанам. Віртуозны мультыінструменталіст, выканаўца, спявак выступаў і з эстраднымі артыстамі, і пад акампанемент аркестра. У творчай біяграфіі Уладзіміра ўдзел у групе «Сярога» на світанку кар’еры рэпера, фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», доўгія гады працы ў рэстаранах.

Пра музыку з непадробнай цеплынёй адклікаюцца і шматлікія калегі.

Развітанне з музыкам адбудзецца заўтра днём, 3 лютага, у пахавальным доме «Архангел» па адрасе вул. Цыялкоўскага, 121.