Памёр мастак Мікола Крукаў

14 красавіка памёр мастак з Росі (Ваўкавыскі раён) Мікола Крукаў. Сёлета яму мусіла споўніцца 65 гадоў, піша hrodna.life са спасылкай на старонку гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча ў Фэйсбук.


Mikola Krukaŭ
Мікола Крукаў. Крыніца: racyja.com

Мікола Крукаў нарадзіўся 5 жніўня 1959 года. Мастак жыў і працаваў у мястэчку Рось. Адзін з вядомых твораў Крукава — партрэт «Генерал Булак-Балаховіч».

«Hienieral Bulak-Balachovič»Твор Міколы Крукава: «Генерал Булак-Балаховіч». Крыніца: svaboda.org


Працу мастака можна ўбачыць у самым цэнтры Гродна

Мікола Крукаў — адзін з мастакоў, які далучыўся да стварэння пано «Фестывальнае» на тарцы дома па вуліцы Савецкай, 6. Гэтае пано выканана ў тэхніцы сграфіта. Яго стварылі з нагоды трэцяга Фестывалю нацыянальных культур у 2000 годзе паводле эскізаў гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча. Акрамя Крукава ў стварэнні прымалі ўдзел сам аўтар эскіза, мастакі Сяргей Грыневіч, Васіль Мартынчук і Сяргей Ільін, а таксама цэлая брыгада тынкоўшчыкаў.

Panno
Панно паводле эскіза Аляксандра Сільвановіча на вуліцы Савецкай, 6 у Гродне