У Берасці памёр літаратар Мікалай Аляхновіч

6 чэрвеня стала вядома, што ў Берасці пасля працяглай хваробы памёр літаратар Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Суполка беларускіх пісьменікаў.


photo_2022-06-07_09-35-25.jpg

Мікалай Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута Лінгвіст, кандыдат філалагічных навук дацэнт. За час працы на факультэце працаваў намеснікам дэкана, дэканам філалагічнага факультэта, у 1993–1995 гг. працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя).

Аўтар паэтычных зборнікаў «Жыццёвае веры прадзіва» (2006), «Святло дарогі» (2010), кнігі перакладаў «Такая тонкая размовы ніць» (2013) і інш.