Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў

У ноч на 21 снежня пайшоў з жыцця беларускі журналіст, аўтар youtube-каналаў «Жыцьцё-Малiна» і «Загляне сонца», экс-журналіст газеты «Всё о футболе» і Goals. by/Tribuna. com Мікіта Мелказёраў.

Melkaziorau -01.pngМікіта Мелказёраў. Фота "Радыё Свабода"

Мелказёраву было 37 гадоў. Прычына смерці журналіста пакуль невядомая.

Паводле крыніц Reform.news і Радыё Свабода, журналісту стала дрэнна ўначы 20 снежня, яму выклікалі хуткую, але не змаглі ўратаваць.

Аляксандр Івулін у сваім посце просіць зараз не турбаваць блізкіх.

«Вельмі прашу ўсіх, асабліва калег-журналістаў, не дадумваць і не турбаваць родных Мікіты. Як толькі будзе нейкая публічная інфармацыя, я паведамлю».

Паэт Уладзімір Някляеў развітаўся з Мікітам вершам:

«Жыццё маліна, ці палын?» –
Спытаў аднойчы бацьку сын.
І той сказаў, абняўшы сына:
«Каму – палын, каму – маліна».
Бывай, Мікіта!»

Падтрымаць сям’ю Мікіты можна па спасылцы.

Па інфармацыі "Нашай Нівы", 22 снежня ў Вільні пройдзе паніхіда па Мікіту Мелказёраву. Служыць яе будзе святар Аляксандр Кухта.

Паніхіда будзе па адрасе Bokšto, 4 у 19:00 па Вільні (па Мінску 20:00, па Варшаве 18:00). Таксама будзе трансляцыя гэтай паніхіды на ютуб-канале беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні.

Рэдакцыя Budzma.org выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Мікіты Мелказёрава.