Памёр пісьменнік Мікола Маляўка

На 83-м годзе жыцця памёр беларускі пісьменнік Мікола Маляўка, пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА яго лепшы сябар пісьменнік Мікола Чарняўскі.


Mikola-Maliauka.jpg
Мікола Маляўка. Фота: БелТА

«Учора днём патэлефанавала жонка Міколы і паведаміла, што ён прыкладна ў 13.30 ціха пайшоў з жыцця», — сказаў Мікола Чарняўскі.

Ён паведаміў, што развітанне з пісьменнікам будзе праходзіць у Мінску на вул.Кульман, 33А, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаванне пройдзе ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, адкуль родам пісьменнік.

Мікола Маляўка нарадзіўся 13 снежня 1941 года. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школьныя гады. Ён аўтар паэтычных зборнікаў «Едуць маразы», «Лотаць», «Кола», «Дар», «Дзічка ў полі», «Сланечнік», «Раманс на два галасы», «Слухаю дождж». Шырокую вядомасць атрымалі зборнікі вершаў «Зiмнi дождж», кніга лірыкі «Рушнiчок на крыжы», этнаграфічная кніга «Сядзiба, або Хата з матчынай душою» і інш. Аднак самай важнай кнігай у сваім жыцці ён лічыў зборнік «Старая зямля», у які ўвайшло каля 300 санетаў. Гэтая кніга прысвечана яго роднай вёсцы і яе жыхарам. На вершы паэта былі напісаны песні, па драматычных творах ставіліся спектаклі.

Мікола Маляўка - лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і іншых узнагарод.