28 сакавіка памёр прафесар права Мікалай Васільевіч Сільчанка. Ён — ураджэнец Гомельскай вобласці, яму было 68 гадоў. Калі ён быў дэканам факультэта ў ГрДУ ім. Янкі Купалы ў 2012 годзе, адтуль вымусілі звольніцца выкладчыкаў Ігара Кузьмініча і Сяргея Снапа, паведамляе тэлеграм-канал @hrodnalike.
Сільчанка быў адным з лідараў дэмакратычнага руху ў Гродне ў 90-х. Вылучаўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савета. Яго называлі найбольш верагодным суддзёй Канстытуцыйнага суда ў пачатку 90-х, нагадвае «Новы Час». А пасля стаў прыхільнікам «рускага свету». Пры гэтым прафесар заставаўся беларускамоўным.
Пазней ён працаваў у БДУ і ГДУ ім. Скарыны. Прафесар атрымаў не менш за шэсць медалёў і ўзнагародаў ад уладаў, у тым ліку — Аляксандра Лукашэнкі.