Памёр збіральнік спеўнай і музычнай спадчыны беларусаў Падляшша, фалькларыст, музыкант і аніматар культуры Сцяпан Копа. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў журналіст Зміцер Косцін.
Сцяпану Копу было 78 год.
Развітанне і паніхіда пройшлі 12 красавіка ў беластоцкай царкве Св. Юр’я.
Сцяпана Копу пахаваюць на праваслаўных могілках на Выгодзе ў Беластоку.