Мабільны аператар life:) перавядзе сухую статыстыку мабільных звычак сваіх карыстальнікаў у мастацкія партрэты і ўпершыню пакажа беларусам, як выглядаюць розныя тыпажы абанентаў аператара. Нестандартную ідэю падтрымаў Беларускі саюз мастакоў.
life:) вывучыў мабільныя звычкі сваіх абанентаў: працягласць размоў, колькасць адпраўленых SMS, штодзённы аб’ём выкарыстанага трафіка і іншыя паказчыкі. На аснове гэтых лічбаў цалкам можна скласці статыстычны партрэт абанента. Але аператар вырашыў пайсці далей — убачыць свайго карыстальніка не проста ў выглядзе набору лічбаў, а стварыць яго вобраз, набліжаны да рэальнасці. Дапамагчы ўвасобіць ідэю запрасілі прафесійных мастакоў і ілюстратараў.
Аператар падрыхтаваў шэсць апісанняў сваіх абанентаў па розных характарыстыках. Мастакам трэба будзе адлюстраваць самага адданага, самага прасунутага, сама маўклівага і, наадварот, — самага гаваркога, а яшчэ таго, хто больш за астатніх спампоўвае. Усё гэта розныя тыпажы са сваімі мабільнымі звычкамі.
Шэсць апісанняў — шэсць партрэтаў. Задача складаная, але цікавая. Асобы, міміка, адзенне, прычоскі, аксесуары — усё гэта мастакі намалююць з улікам мабільных звычак карыстальнікаў розных груп.
— Нас вельмі натхніла ідэя паўдзельнічаць у такім незвычайным праекце, — адзначае Наталля Шаранговіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. — Падобнага вопыту ў нас раней не было. Задача цікавая, бо канчатковы вобраз абанента народзіцца дзякуючы творчаму ўяўленню. Усе партрэты атрымаюцца асаблівымі, майстры будуць працаваць кожны ў сваёй аўтарскай тэхніцы.
— Для любога мастака такая задача — своеасаблівы выклік. Перад пачаткам працы мы атрымаем толькі лічбы, дзякуючы якім у галаве і на палатне народзіцца фінальны вобраз абанента. Што гэта будуць за людзі? Як яны выглядаюць? У што апрануты? Чым жывуць? Чым захапляюцца? Усё гэта мы даведаемся дзякуючы творчаму пошуку, — каменціруе мастак Усевалад Швайба.
У праекце прымуць удзел беларускія мастакі і ілюстратары Павел Амялюсік, Леанід Несцярук, Сяргей Савіч, Аляксандра Страшко, Вадзік Фін Цішчанка і Усевалад Швайба. Карціны плануецца прэзентаваць восенню.
Паводле прэс-рэліза