Паштоўкі з-за кратаў ад Паўла Севярынца выйшлі да Вялікадня

Вольга Севярынец падрыхтавала набор паштовак з малюнкамі свайго мужа з-за кратаў.


10.jpg

Павел Севярынец амаль два гады Павел даслаў каля 200 лістоў жонцы і каля 100 лістоў сыну. «Усе малюнкі і лісты мы з пяшчотай захоўваем, перачытваем, а некаторыя ілюстрацыі далей ідуць сваім шляхам у паштоўках і разлятаюцца па свеце» — піша жонка палітвязня.

«Мы, як і планавалі, паспелі да Вялікадня і хочам парадаваць сяброў і проста добрых людзей новым наборам паштовак. Гэты набор называецца "У сэрцы Беларусь". Цытаты і малюнкі ў гэтым наборы паштовак цалкам новыя» — рзюмуе Вольга.

Замовіць набор паштовак можна па спасылцы.