• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.05.2022 | Грамадства

Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга

Паўліна Скурко, жонка рэдактара «Н**ай Н*вы» Андрэя Скурко, распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбук пра спатканне з мужам у Магілёве.


17.jpg

«Раскажу пра спатканне.

Напярэдадні мне тэлефанаваў былы Андрэеў сукамернік. Сярод іншага, ён расказаў, што Андрэй у цудоўнай фізічнай форме (вязні адціскаюцца ад нараў, падымаюць торбы з цяжкімі рэчамі як гантэлі...)
«Можа, хоць трохі пакажаш мне кубікі на жываце?» — прашу Андрэя ў трубку пасля вітання. «Тут няма ўмоў», — смяемся. Паказаў мне замест кубікаў пінгвіна на майцы. Гэту майку я дала яму пераадзець пасля вобшуку, калі яго забіралі з дому 11 месяцаў таму. Насіць яе засталося апошнія дні — у калоніі ўсякія пінгвіны, любыя малюнкі, як і колеры, апрача чорнага, забароненыя. 

Раней мне гэта здавалася трагедыяй — тое, што праз адзенне адмыслова нібы сціраюць індывідуальнасць. Цяпер гэта здаецца дробяззю. Андрэева асоба такая моцная, глыбокая, што чорная майка хіба яе падкрэсліць. 

Я ж перад Андрэем у меру сіл пакруцілася ў сукенцы, набытай спецыяльна для спаткання. Спадзяюся, праз двайное шкло і краты ён хоць нешта разгледзеў:)

Вось і гэты этап мы прайшлі, — кажа Андрэй пра апеляцыю.

Пра вынік нават не пытае. Адзінае, што яго цікавіла — ці ўключылі ў тэрмін першыя 10 сутак на Акрэсціна (калі нашаніўцаў затрымалі нібыта па іншай справе, а праз 10 дзён не выпускаючы «перазатрымалі» па іншай). Не, кажу, усе скаргі адхілілі. Ну і... — махае рукой.

Дзялюся ўражаннямі ад суда — нібы пабывала на карціне Босха.

«Добра, што ў нас ёсць наш малы громаадводзік», кажа Андрэй.

Я многа расказвала пра планы і мары нашага «малога громаадводзіка» на татава вяртанне: пакатацца разам на трактары (мотаблоку) — «без праблем», кажа Андрэй; пачыніць старую дзедаву машыну, паглядзець, што знаходзіцца пад крышкай капота; купіць машынку для марожанага і рабіць у ёй ягаднае марожанае; глядзець разам мульцікі і каб Тамаш паказваў тату свае любімыя; разам ездзіць на вадасховішча (дзе Тамаш будзе асцерагаць тату, што не можна лавіць лебедзей, бо яны могуць ушчыкнуць).

Абмяркоўвалі дзелавое: праўкі ў пераклад «Айбаліта», які Андрэй зрабіў у магілёўскай турме — «Добры доктар Будзьздароў». 

Абмяркоўвалі літаратурныя планы (іх некалькі). 

Андрэй таксама задумаў музычны праект — перастварыць шэраг ірландскіх балад па-беларуску (першую баладу «The Green Fields of France» ён пераклаў у лютым, у прадчуванні вайны). <...>.

Я была вельмі рада задуме: значыць у яго ўнутры зноў пачала гучаць музыка. Я ніколі за гэтыя месяцы не пыталася, але думаю, яму вельмі няпроста: дома ён бярэ гітару ў рукі штовечар (а часам баян).

Абгаворвалі з ім нядаўна прачытанае і пачарпнутыя адтуль думкі (такія вячэрне-кухонныя размовы; Андрэй найбольш расказваў цікавосткі з нядаўна выдадзенай кніжкі Кшыштафа Пяткевіча «Вялікае Княства Літоўскае пад уладай Аляксандра Ягелончыка»).

Я расказвала міжнародныя навіны, Андрэй каротка ківаў. У нейкі момант запытаў, ці праўда, што польскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны. Не, адкуль такая інфа? Былі такія чуткі. Відаць, з «Советской Белоруссіі», гэта адзіная газета, якая даходзіць у камеру.

Андрэй перадаваў вітанні ўсім, хто пра яго перажывае, паклоны тым, хто падтрымаў грашовымі пераводамі; вялікае прывітанне калегам і сябрам. Ён таксама вельмі перажывае за нашых сяброў ва Украіне, за тых, хто ў арміі.

Кладуся спаць і радуюся, што яшчэ адзін дзень мінуў, кажа Андрэй.

Недзе ў размове з горкай іроніяй характаразуе свой цяперашні побыт як «жыццё ў грамадскай прыбіральні».

Я таксама расказала, што атрымала адказ ад Дэпаратамента выканання пакаранняў пра тое, у якую калонію яго размяркуюць. «Ты знаеш, там каля яе цячэ рэчка Вільнянка», кажу. «Але я яе ніколі не буду бачыць».

Выйшла я са спаткання з горасным адчуваннем, што прыгода зацягнулася.

Так супала, што ў суседняй кабінцы размаўлялі Ягор Марціновіч і яго бацькі. І вось гляджу на гэтых прыгожых, поўных творчай энергіі хлопцаў — Андрэя і Ягора — яны сядзяць стомленыя, нават змучаныя, бледныя. Прафесіяналы, цудоўныя менеджары, топавыя журналісты. Сядзяць... устаюць — рукі за спінай.

Некалькі дзён ад уражанняў яшчэ ўнутрана калоціць. 

Нагадваю сабе пастаянную думку з нашай перапіскі: гэта этап, які мы мусім перажыць.

У каляіну аптымізму мяне нарэшце вяртае ўнясенне правак у «Будзьздарова».

Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM