Літаратары Сяргей Прылуцкі і Павал Касцюкевіч выступілі 30 кастрычніка ў брэсцкай прасторы КХ у межах кампаніі “Пяцісотгоднасць”, прысвечанай юбілею беларускай Бібліі.
Сяргей Прылуцкі прадставіў кнігу паэта Кім Чжун Хо “Патрыятызм для чайнікаў” у сваім перакладзе з паўночнакарэйскай. Да канца невядома, ці Кім Чжун Хо – сапраўднае імя і прозвішча аўтара, ці гэта псеўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль невядома, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас, і на якім этапе ён быў завочна прысуджаны ўладамі КНДР да смяротнага пакарання. Кнігу складаюць раней невядомыя тэксты, а таксама вершы са зборнікаў “Міністэрства ўнутраных органаў”, “Патрыятызм для чайнікаў”, “Зеляней, магілка!” і “Жылы і мазалі”.
Сяргей прыЛуцкі сказаў пра свайго аўтара:
“Чым вершы Кім Чжун Хо адрозніваюцца ад усёй усходняй паэзіі? Паўночнакарэйская паэзія ў асноўным досыць сацыяльная. За якую не грэх і расстраляць чалавека. Таму ён адтуль і ўцёк — бо жыцця яму не далі.
Павал Касцюкевіч прэзентаваў свой раман “План Бабарозы”, сямейную сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, у якой чатыры пакаленні прыбышоў заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску.
Мне вельмі хачацца сказаць, што ўсе гісторыі сапраўдные, – кажа Павал Касцюкевіч. – Але не, я ўсё выдумаў. Усе сямейныя гісторыя не то што выдуманыя – яны падслуханыя. Я слухаў гэта ў электрычках, я слухаў гісторыі знаёмых. У кнізе шмат гісторый: пра Другую Сусветную, пра халакост, пра пераезд вёскі ў горад.
Пасля выступаў літаратараў адбылася гутарка паміж наведнікамі і літаратарамі, падчас якой параўноўваліся рэаліі ў Паўночнай Карэі і савецкай Беларусі.
Імпрэза скончылася аўтограф-сесіяй літаратараў.