Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год

Павел нарэшце пачаў атрымліваць лісты і ў адказ даслаў верш-гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі», піша Symbal.by.


48.jpg

Верш ад 1 студзеня 2022:

Цуды

Хутка-хутка Новы год —

Дзень усім знаёмы.

Сёння ў сад я не пайду,

Застануся дома.

Я збяру сваю сям’ю — маму, тату, брата.

Упрыгожым мы ялінку

У чаканні свята.

Я хачу каб на ялінцы

Зіхацела зорка!

Запрашу да справы тату,

Каб узняў высока.

Маме шчыра я скажу:

Ноччу спаць не буду!

Бо чароўнай гэтай ноччу

Я чакаю цудаў!

Нагадаем, што заснавальнік Symbal.by Паўвел Белавус быў затрыманы 15 лістапада, спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі. 24 снежня стала вядома што на яго заведзеная крымінальная справа (па ч. 1 арт. 342 — групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), ён застаецца за кратамі.


@symbalby