• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.01.2016 | Культура

Павел Севярынец: “Курсы Дыджэяў Адраджэння — гэта элітная праграма экстрым-кшталтавання”

26 студзеня ў Менску а 18.00 на ”Арт-Сядзібе” ( пр. Незалежнасці, 58, офіс 430) пачнуцца адноўленыя курсы Дыджэяў Адраджэння.

Курсы Дыджэяў — гэта праграма для падрыхтоўкі актыўных грамадскіх лідэраў у галіне беларусізацыі на хрысціянскіх прынцыпах. Рыхтуюцца асобы, якія могуць праводзіць яскравыя імпрэзы, канцэрты, арганізоўваць разнастайныя шоў, быць завадатарамі кампаніяў ды рухаў, крэатывіць у галіне PR — і пры гэтым закладваць каштоўнасны падмурак для маладога пакалення. Мы дапамагаем беларусу раскрыць сваё пакліканне, разгарнуць цэлы спектр уласных талентаў — а яны у кожнага свае.

Кшталтаванне вядзецца па некалькіх кірунках: беларускі менталітэт, гісторыя і тэорыя беларусізацыі, як правільна выступаць, як трымаць увагу аўдыторыі, як пераконваць і натхняць людзей, інфармацыйныя тэхналогіі, псіхалогія масавая ды індывідуальная, практычныя выпрабаванні.

Будучыя дыджэі адпраўляюцца, так бы мовіць, “з парашутам” у глыбокія беларускія мястэчкі, каб праводзіць там “Шоў беларушчыны”, камандай робяць акцыі, якія павінны трапіць у нацыянальныя СМІ, арганізоўваюць квэсты ды гульні.

Увесь працэс заснаваны на тым, што за кожнае хатняе заданне, за кожнае выпрабаванне, за кожны выступ дыджэям налічваюцца балы. Пачатковы рэйтынг даецца пасля тэсту 26 студзеня. І 12 лепшых — паводле гэтага рэйтынгу — урэшце становяцца пераможцамі курсаў.

Фактычна, на выпрабаваньнях 1 бал налічваецца за кожнага чалавека, які прыняў удзел у імпрэзе. Летась, падчас дыджэйскай гонкі пераможцы — экскурсавод Павел Дзюсекаў і кіраўнік інтэрнэт-крамы “Імбрык бай” Алесь Мазанік — мелі па 2189 і 2037 балаў адпаведна. Паўлу, каб перамагчы, давялося арганізаваць больш як 90 віктарынаў у менскіх школах, а гэта, пагадзіцеся, цэлая асветніцкая хваля.

Пачыналася ўсё ў 1999-м у “Маладым фронце”. За ўсю гісторыю курсаў было падрыхтавана 109 дыджэяў. Сярод іх — кіраўнікі “Маладога фронту” Зміцер Хведарук і Наста Палажанка, лідэры “Маладой Беларусі” Артур Фінькевіч і “Альтэрнатывы” Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, кіраўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, Вольга Кавалькова, Павел Пракаповіч, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадзкія “зоркі” Андрэй Кім, Алесь Мазанік, Павел Дзюсекаў, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч…

Курсы Дыджэяў Адраджэння — гэта элітная праграма экстрым-кшталтавання. Расея, Лукашэнка, людская млявасць і абыякавасць да жыцця так проста нам Беларусь не аддадуць. Тут патрэбны духоўны гарт, топавыя напрацоўкі ў галіне лідэрскіх і інфармацыйных тэхналогій, выпрабаванні з кансультацыйнай падтрымкай дыджэяў “са стажам”.

Дыджэйскія курсы — гэта 12 тыдняў, якія дапамогуць зэканоміць некалькі гадоў самастойных высілкаў, умацаваць падмурак свайго паклікання, сфармаваць бачанне і згуртавацца з аднадумцамі й паплечнікамі.

Так што запрашаем: аўторак, 26 студзеня, 18.00, “Арт-Сядзіба”.

Зразумела, бясплатна.

 

Павел Севярынец, naviny.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип