Пайшла з жыцця лепшая ткачыха Маларытчыны, народная майстрыха Беларусі Сцепаніда Сцепанюк

02.07.2022 Мастацтва

У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва «кажушком» ўнікальнага Маларыцкага строю XIX — сярэдзіны XX стагоддзя. Раней яна расказвала, што ідэя аднаўлення строяў прыйшла ёй у сне.


d4ef81660453f8673806d85d2ca2814a.jpg

Сцепаніда Сцепанюк нарадзілася ў 1935 годзе, жыла і працавала ў вёсцы Дарапеевічы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Яна была ўладальніцай Гран-пры конкурсу майстроў традыцыйнага ткацтва «Палатняныя пераплёты»; дыпламантам Міжнароднага Ягелонскага кірмашу (Польшча) за эстэтычныя знаходкі, артыстызм і майстэрскае правядзенне майстар-класа, захаванне традыцыйных народных промыслаў; удзельніцай VI рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў «Вясновы букет».

Чытайце яшчэ: У народнай майстрыхі з Маларыты згарэла ўсё. Сама яна выратавалася з агню, выбіўшы галавой шыбу

XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»; праводзіла майстар-клас па ткацтве для праграмы «Спадчына» (тэлеканал Мінск TV); удзельніцай праекта «Народная творчасць без межаў», задачай якога з’яўляецца стварэнне ўмоў для адраджэння і развіцця традыцый рэгіянальнага ткацтва на тэрыторыі Маларыцкага (Беларусь) і Ратнаўскага (Украіна) раёнаў. Неаднаразова праводзіла майстар-класы для дзяцей і дарослых у Беларусі і Польшчы, для калег-кіраўнікоў гурткоў. Яе творчая дзейнасць непарыўна звязана з народнай песняй.

Народная майстрыха памерла 1 ліпеня, ёй было 86 год.

Рэдакцыя budzma.org выказвае спачуванні родным і блізкім Сцепаніды Сцепанюк.