Дзятлаўскае спатканне ТБМ

Дзятлаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” правяла сустрэчу з актывістамі ў г. Дзятлава Гродзенскай вобласці 21 ліпеня.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня раённай арганізацыі Мікалай Грышан і сябры таварыства Георгій Шумбрык, Валерый і Наталля Петрыкевічы.

На саму сустрэчу прыйшло каля 10 чалавек.
Падымаліся розныя тэмы: і сітуацыя ў раёне дзеяння ТБМ, і настаўніцкія рэаліі па беларусізацыі школьнікаў, і 20-годдзе ТБМ.

Людміла Дзіцэвіч: “Вынік аказаўся добрым, нягледзячы на слабую падтрымку з боку дзяржаўных органаў у сферы адукацыі, нягледзячы на малую колькасць сяброў таварыства ў Дзятлаўскім раёне. Пачала расці колькасць прыхільнікаў, прыхільнікаў мовы, прыхільнікаў беларушчыны. А самае галоўнае, што пайшоў рух наперад па беларусізацыі вакол нас, беларусаў. Спадзяюся, ён будзе развівацца!”

Сустрэча ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: