Публічныя гадзіннікі з даўніх часоў былі гонарам і сімвалам беларускіх гарадоў ды мястэчак. Хранаметры прадвызначалі штодзённыя рытмы жыцця паселішча: калі адчыняць і зачыняць гарадскія брамы, крамы, майстэрні, пачынаць набажэнствы. Сёння кожны з нас мае ўласны вымяральнік часу, а публічныя гадзіннікі маюць больш сімвалічнае значэнне. Некаторыя з іх сталі сапраўднымі турыстычнымі візітоўкамі. У нашым сённяшнім тэсце прапануем павандраваць па краіне ды здагадацца, дзе знаходзіцца той ці іншы гадзіннік.