• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.06.2021 | Грамадства

ТБМ патрабуе спыніць пераслед зняволеных за ўжыванне беларускай мовы ў турмах

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску, паведамляе Новы Час са спасылкай на «Свабоду».


2dd47a94_9937_49af_92db_283ff75b41d5_w1597_n_r1_st.jpg
Зняволены праваабаронца Валадар Цурпанаў, якога пакаралі карцарам за беларускую мову

Алена Анісім нагадала іх кіраўніцтву, што «гэта парушэнне дзейнай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь». Пра гэта Анісім расказала ў Facebook.

Яна прапанавала «правесці тлумачальную працу ў сістэме МУС аб недапушчальнасці пераследу зняволеных за карыстанне дзяржаўнай беларускай мовай».

Алена Анісім не назвала, у якія канкрэтна папраўчыя ўстановы адправіла звароты, але зазначыла, што ТБМ адсочвае сітуацыю з парушэннем правоў яго сябраў.

Каго дыскрымінавалі ў турме за беларускую мову 

Сярод тых, хто апошнім часам заяўляў пра дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы, зняволены праваабаронца Валадар Цурпанаў, якога трымаюць у магілёўскай турме № 4. Актывіста двойчы каралі карцарам, бо размаўляе з ахоўнікамі па-беларуску.

Па словах жонкі Ірыны, якая бачылася з мужам на спатканні 15 чэрвеня, другі раз яго адправілі ў штрафны ізалятар «за злоўжыванне беларускай мовай». З тлумачэння Валадара яна зразумела, што не ўсе супрацоўнікі турмы разумеюць беларускую мову, а некаторыя словы лічаць нават абразлівымі.

У турму Цурпанаў трапіў пасля месяца знаходжання на «хіміі» ў райцэнтры Круглае. Там яго абвінавацілі ва ўхіленні ад адбывання пакарання, а суд Круглянскага раёну пакараў яго за гэта двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.

На судовым працэсе актывіст заяўляў, што супрацоўнікі Круглянскай спецкамендатуры парушалі ягонае канстытуцыйнае права на карыстанне роднай мовай. Ён сцвярджаў, што яны не толькі адмаўляліся гаварыць з ім па-беларуску, але ігнаравалі ягоныя патрабаванні рыхтаваць дакументы, якія тычыліся ягонага знаходжання пад вартай, на беларускай мове. У судзе супрацоўнікі тлумачылі гэта тым, што справаводства ў іх рускамоўнае, і прызнаваліся, што з такім асуджаным, як Цурпанаў, сутыкнуліся ўпершыню.

Падчас разгляду крымінальнай справы судом не было задаволенае хадайніцтва Цурпанава, каб працэс вёўся па-беларуску. Сваю пазіцыю прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачвання і суддзя аргументавалі тым, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, таму яны маюць поўнае права з падсудным гаварыць па-руску.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    • «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип