Першы карабель ВКЛ меў назву “Цмок”

09.01.2013 Гісторыя

У XVI стагоддзі падчас Лівонскай вайны ў ВКЛ паўстала вострая неабходнасць стварэння свайго флоту. Кароль польскі Жыгімонт II Аўгуст запрасіў для гэтага венецыянскіх майстроў, за аснову браліся традыцыі данцыгскіх карабелаў, якія, што праўда, славіліся не ваеннымі, а гандлёвымі судамі. І вось у партовым горадзе Эльблонгу пачалося ўзвядзенне першага галеона з прыгожай і рашучай назвай «Smok». Грошай не хапала, у будаўніцтве ўдзельнічала каля 50 чалавек.
Толькі караблю так і не давялося праявіць сябе ў марскіх баях. Яго не дабудавалі, ён доўга прастаяў у доку, а падчас нападу на Эльблонг яго перавезлі ў горад, зняўшы мачты і ўсё ўзбраенне. У 1588 годзе карабель быў разабраны.

«Цмок» так і не спазнаў гераічных перамог і застаўся ў гісторыі толькі на чарцяжах тых часоў, па якіх сёння першы карабель узнаўляюць судамадэлісты-аматары.

Паводле delfi.lt