21 студзеня 2012 г. у 14.30 у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша) адбудзецца першы ў новым годзе выступ у межах музычна-гістарычнага праекта “Песні філаматаў і філарэтаў”. На выставе па выніках мастацкага пленэра “У пошуках Атлантыды. Смаляны”, што праходзіць у музеі, ля партрэта аднаго з лідэраў філаматаў Тамаша Зана прагучаць студэнцкія песні, што спявалі сам Т.Зан і яго сябры-аднадумцы амаль 200 гадоў таму.
Акрамя таго ў праграме імпрэзы:
– жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі. :)
Шчыра запрашаем!
Дадатковая інфармацыя аб праекце