Песня «Маці» рэпрэсаваных рагачоўскіх музыкаў гурта Tor Band з’явілася ў харавой версіі

Харавую версію песні «Маці» Tor Band прэзентаваў «Хор вольных беларусаў». Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін.


Tor Band
Крыніца: open.spotify.com

«Гэты спеў быў прэзентаваны на канцэрце калектыву ў гасцёўні Беларускай Рады культуры ў Вільні 1 чэрвеня 2024 года з прысвячэннем усім бязвінна асуджаным і загінулым у барацьбе за праўду», — напісаў Сяргей Будкін.

Аранжыроўку песні зрабіў Канстанцін Яськоў, хормайстра — Павел Сопот.

Паслухаць харавую версію песні можна тут.