Раман Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» выйдзе па-шведску

Раман «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча на шведскай мове павінен выйсці ў сакавіку ў стакгольмскім выдавецтве Ersatz. Пра гэта паведаміў сам аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Raman «Plošča Pieramohi»

«Мой маленькі раман «Плошча Перамогі» выйдзе ў сакавіку па-швэдзку ў перакладзе Стэфана Эрыксана ў стакгольмскім выдавецтве Ersatz», — напісаў Альгерд Бахарэвіч .

Раман «Плошча Перамогі» — гэта і псіхалагічны трылер, і алегорыя краіны, дзе пастаянна абмяжоўваюць свабоду людзей. Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч падкрэслівае, як ціск таталітарнай улады ўплывае як на людзей, так і на грамадства. Раман стаў сімвалам супраціву дыктатуры ў Беларусі.