У Мінску адкрылі помнік мітрапаліту Філарэту

Помнік першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Мінску 3 траўня, паведамляе БЕЛТА.


37.jpg

Бронзавы манумент стаіць каля цэнтральнага ўваходу ў Свята-Духаў кафедральны сабор.

Фігура мітрапаліта Філарэта бласлаўляе навакольных крыжам прападобнай Еўфрасінні Полацкай. На яго клабуку намаляваны полацкі шасціканцовы крыж, а не традыцыйны чатырохканцовы.

36.jpg

Над стварэннем помніка працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.

Мітрапаліт Філарэт узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш за трыццаць гадоў. Пры ім у Беларусі аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, Мінская духоўная семінарыя. Таксама былі заснаваны Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў.  У 2006 годзе ён быў узнагароджаны званнем Героя Беларусі.

БЕЛТА