Помнік на месцы масавых расстрэлаў пад Оршай пацярпеў ад вандалаў

Помнік на месцы сталінскіх расстрэлаў на Кабыляцкай гары пацярпеў ад вандалаў, піша Reform.by са спасылкай на аршанскі рэгіянальны партал. 


10.jpg
Фота: orsha.eu

Невядомыя наклеілі на мемарыяльную пліту налепкі ў выглядзе «георгіеўскіх стужак» і вывесілі плакат з расійскім трыкалорам і зоркай. Паводле інфармацыі рэсурса, на момант фота плакат быў сарваны ветрам ці кімсьці, хто праходзіў міма.

11.jpg
Фота: hajsy.org

У 1982 г. у час будаўніцтва чыгункі тут былі знойдзены чалавечыя астанкі, і экспертыза прызнала, што ў 1930-я гады ў гэтых месцах праводзіліся масавыя расстрэлы. У памяць аб трагедыі ў 1989 г. тут быў устаноўлены помнік — камень з мемарыяльнай таблічкай, на якой былі словы з верша Ганны Ахматавай: «Хотелось бы всех поименно назвать, но отняли список и негде узнать».

Таблічку некалькі разоў кралі невядомыя.

12.jpg
Фота: orsha.eu