Помнік Янку Скрыгану адкрылі на Случчыне

16 лістапада блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, быў адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбук даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч.


Pomnik Janu Skryhanu

«На Случчыне адбылася гістарычная падзея. Блізу в. Гарадзішча адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Яну Скрыгану.

Выбар даты невыпадковы — на 16 лістапада прыпадае Дзень народзінаў славутага літаратара, які прыйшоў на свет у 1905 годзе ў в. Труханавічы.

На адкрыцці помніка прысутнічала дачка пісьменніка Галіна Іванаўна Скрыган», — напісаў Зміцер Юркевіч.

Pomnik Janu Skryhanu

Чытайце яшчэ: Ян Скрыган: «Не разбурай п’едэсталаў»