• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2018 | Гісторыя

Жарсці з помнікамі. “Не толькі твор мастацтва, але і ўвасабленне гісторыі”

Гісторыкі і скульптары плануюць сумесны круглы стол, каб больш не спрачацца праз “ляпы” ў гістарычных дэталях на помніках нацыянальным героям мінуўшчыны. Нагодай стала бурнае абмеркаванне праекта помніка князю Глебу Менскаму.

Гісторык і археолаг Мікалай Плавінскі, адзін з ініцыятараў круглага стала, супакойвае: маўляў, мэта круглага стала не перасварыцца, а наадварот – стварыць адэкватную сістэму распрацоўкі гістарычных вобразаў і іх увасаблення.

“Не толькі твор мастацтва, але і ўвасабленне гісторыі”

“Сама скульптура Глеба Менскага цудоўная, – тлумачыць Плавінскі. – Але дэталі з гістарычнага пункту гледжання выклікаюць вялікія пытанні. Атрымліваецца помнік міфалагічнаму персанажу. Але гэта ж не толькі твор мастацтва, але і ўвасабленне нашай гісторыі. То бок ад помніка залежыць і фармаванне масавай свядомасці беларусаў”.

Мэта круглага стала – сабраць разам і гісторыкаў, і скульптараў, і мастакоў, і чыноўнікаў, каб выпрацаваць алгарытм для далейшай супрацы. Праблема найперш тычыцца помнікаў персанажам Сярэднявечча і Новага часу, дакладных выяваў якіх найчасцей не захавалася. Таму, паводле Плавінскага, да праекта кожнага помніка мае быць далучанае абгрунтаванне гісторыка і рэцэнзіі на абгрунтаванне – як у навуковай працы.

Помнік Глебу Менскаму: “больш падобны на героя казак”

“Глядзіце, – працягвае Плавінскі, – калі выходзіць навуковая манаграфія, якую прачытае ў выніку 100-200 чалавек, на яе мае быць некалькі рэцэнзіяў. А калі ставіцца помнік, які ўбачаць сотні тысяч людзей, – ніякіх рэцэнзіяў і абгрунтаванняў не трэба… Робіцца ўсё так, як бачыць творца”.

Фактычна, размова ідзе пра стварэнне механізму для Міністэрства культуры, дакладней, для Манументальнай рады і абласных радаў на месцах.

 

“Помнік русалцы – без праблем. Князю – трэба кансультавацца”

Калегу падтрымлівае даследчык гісторыі артылерыі і фартыфікацыяў Мікола Волкаў:

“Калі скульптар робіць абстракцыю, русалку, напрыклад, дык без праблем. Але калі гэта гістарычны персанаж, князь, пра якога дзеці чытаюць у падручніках, будзь ласкавы, пацікаўся рэаліямі таго часу! Каб не атрымаўся помнік Усяславу Чарадзею ў гатычным даспеху. Нармальны творца сам кансультуецца, цікавіцца. Але ёсць і вар’яты, якія лепяць як хочуць…”

У прыклад Волкаў прыводзіць гісторыю з помнікам Войту на плошчы Свабоды ў Мінску. Помнік добры, але пад яго нагамі – мапа з гарадскімі фартыфікацыямі, цалкам фантастычная. Аўтара кампазіцыі Сяргея Аганава тады кансультаваў архітэктар Багласаў, які, відаць, добра не валодаў тэмай. Справа зробленая, але “асадачак” застаўся.

“Гісторыкі і мастакі не чуюць адно аднаго, таму мэта – дыялог”

Ініцыятар круглага стала з боку мастакоў скульптар Сяргей Аганаў – аўтар помнікаў Давыду Гарадзенскаму ў Гродне, ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Курапатах, таму самаму Войту на плошчы Свабоды ды інш. Паводле яго, сустрэча мае быць канструктыўнай, без прэтэнзіяў і “ўзаемазнішчэння”.

“Праблема ў тым, што скульптары працуюць, помнікі з’яўляюцца, – тлумачыць Аганаў, – але палеміка ўзнікае ўжо па факце, калі ўсё зроблена! Гісторыкі і мастакі не чуюць адно аднаго, і гэта варта выпраўляць. З кім ні гутарыў з мастацкай супольнасці – усім цікава. Байрачнаму і Купрыянаву, аўтарам помніка Глебу Менскаму, таксама”.

Як прызнаецца сам спадар Сяргей, падчас працы над помнікамі гістарычным персанажам ён кансультуецца з Сяргеем Тарасавым, карыстаецца працамі Юрыя Бохана, які ўжо сышоў у лепшы свет і які быў першым адмыслоўцам па сярэднявечным узбраенні і рыштунку ў Беларусі.

Часам патрэбная комплексная кансультацыя. Напрыклад, падчас працы Аганава над помнікам Гедыміну, які мае паўстаць у Лідзе, яго кансультавалі і Мікола Плавінскі (рыштунак, узбраенне), і Аляксей Шаланда (геральдыка – на помніку мае быць выява Калюмнаў Гедыміна). Але ўсё гэта – прыватная ініцыятыва аднаго скульптара, рэшта ягоных калегаў пакуль такімі абавязкамі “не абцяжараная”…

Круглы стол мае прайсці ў другой палове снежня. Дата яго правядзення ўдакладняецца. Пляцоўкай стане Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура ў Мінску.

 

Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип