Справаздача, падрыхтаваная Міжнароднай арганізацыяй Pact, з поўнай версіяй якой можна азнаёміцца па спасылцы, прапануе аналіз мінулага і ключавых урокаў дзейнасці беларускай грамадзянскай супольнасці ў 2011-2015 гг., апісанне актуальных трэндаў і прыярытэтных напрамкаў да 2020 года, а таксама высновы і рэкамендацыі па падтрымцы арганізацый грамадзянскай супольнасці.
Мы прапанауем вашай увазе некаторыя вытрымкі з арыгінальнага тэксту справаздачы.
“Пошук будучыні”
“Пошук будучыні” — назва сустрэчы па планаванні дзейнасці, што дазволіла ўдзельнікам сумесна знаходзіць ўзгодненыя вырашэнні для зменлівай сітуацыі ў краіне. Методыка прымяняецца для арганізацыі групавой працы і сумеснай дзейнасці зацікаўленых асобаў, дазваляючы сфармуляваць жаданую будучыню і распрацаваць рэалістычныя стратэгіі для супольнасці або арганізацыі.
Дастаткова паспяховы (пры вядомай долі скепсісу) перыяд 2011 – 2015 у развіцці грамадзянскай супольнасці Беларусі характарызуецца ўзнікненнем новых з’яў, якія хоць і не атрымалі шырокага распаўсюду ў грамадстве, тым не менш былі заўважнымі і ўпэўнена рабіліся трэндам.
Маюцца на ўвазе: узмацненне пазнавальнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці ў насельніцтва; з’яўленне прыкладаў ўзаемадзеяння з дзяржавай; развіццё платформаў краўдфаўндынгу; інтэнсіфікацыя працы з раней мала абхопленымі мэтавымі групамі; стварэнне адкрытых крэатыўных пляцовак і правядзенне масавых публічных мерапрыемстваў для заахвочвання ўдзелу грамадзян.
Адзначаецца, што зменшылася ўсеагульнае адчуванне крызісу і безнадзейнасці ў грамадстве (у параўнанні з мінулым перыядам) — тым не менш пра захаваным агульным недаверы да грамадзянскай супольнасці як з боку грамадства, так і паміж самімі грамадзянскімі супольнасцямі ўнутры сектара. Узнікла раздробленасць у стаўленні да дзяржаўнай улады (адны грамадзянскія супольнасці бачаць у ёй партнёра, іншыя — ворага, зло), што можа прывесці да палярызацыі грамадзянскіх супльнасцяў.
Змены ў беларускім грамадстве ў будучыні
Беларусь бачыцца незалежнай краінай, жыхары якой ганарацца быць яе грамадзянамі, і падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці. У Беларусі не ўжываецца смяротнае пакаранне. Грамадзяне захоўваюць правы чалавека, прызнаюць вяршэнства закона і паважаюць чалавечую годнасць. Узрасла колькасць грамадзян, уцягнутых ў грамадскую дзейнасць і грамадзянскія ініцыятывы. Патэрналізм дзяржавы ў дачыненні да грамадзян слабее.
Для дасягнення такой карціны сярод іншага прапануюцца грамадскія асветніцкія, інфармацыйныя і мабілізацыйныя кампаніі з шырокім ахопам і выкарыстаннем крэатыўных падыходаў з актыўным прыцягненнем СМІ. Распрацоўка і ўкараненне канцэпцыі «беларусацэнтрычнасці» для павышэння прывабнасці беларускай культуры, традыцый і каштоўнасцяў для максімальнай колькасці грамадзян Беларусі. Канкрэтныя мерапрыемствы ўключаюць у сябе праграмы грамадзянскай адукацыі, дыскусійныя пляцоўкі, у тым ліку ў школах і ВНУ, брэндаванне гарадоў з улікам культурных і рэгіянальных асаблівасцяў.
У якасці прыярытэтаў на наступныя пяць гадоў грамадзянскія супольнасці бачаць дзеянні, накіраваныя на ліквідацыю асноўных знешніх і ўнутраных выклікаў. Так захаванне незалежнасці Беларусі і далейшае развіццё попыту на нацыянальную ідэнтычнасць, беларускія і еўрапейскія каштоўнасці павінныя стаць адказам на геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне.