Постмаркcізм і даследванне канцэпту сучаснай Беларусі (”брэнд “Беларусь”)

24.02.2010 Адукацыя

26 лютага (пятніца), у 17.15 на ФФСН (Кальварыйская, 9), ауд. 626

адбудзецца наступная сустрэча па Лабараторыі суполкі “Філасофская Прастора”

на тэму:

«Постмаркcізм і даследванне канцэпту сучаснай Беларусі (”брэнд “Беларусь”)»

Сустрэча будзе прысвечана постмарксізму і магчымасці даследваць сацыяльна-палітычныя ідэалагічныя дыскурсы сродкамі ягонай метадалогіі.

Логіка сустрэчы наступная: цягам першых 40 хвілін адбудзецца прэзентацыя па асноўных канцэптах постмарксізма Вольгі Орышавай, далей будуць прадэманстраваныя практычныя аплікацыі постмарксістскай, метадалогіі, постмарксістскіх канцэптаў датычна брэнду “Беларусь” на прыкладзе ідэалагічных плакатаў “За Беларусь” і “Мы-Беларусы” (А. Серакова, В. Давыдзік).

Тэксты для прачытання:

1. Уводзіны з кнігі Key Thinkers From Critical Theory to Post-Marxism (пераклад на рас. В. Давыдзік і А. Сераковай)
2. Артыкул Ул. Фурса. Беларуский проект “современности” – прапануем яшчэ раз звярнуцца да гэтага артыкулу, як да рэцэптурнага
3. Э. Лакло. Невозможность общества // Логос №4-5 2003 (39)
4. Ш. Муфф. К агонистической модели демократии…// Логос №2 2004 (42)

5. П. Баркоўскі “За сымбалічным парадкам Беларусі”

Чакаем усіх зацікаўленых!