«Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча»: глядзіце першую лекцыю ўжо сёння

25.05.2021 Культура

Зараз кожнаму з нас трэба некалькі спакойных хвілін, каб пераключыць увагу і прыйсці ў сябе пасля навін. 25 траўня wir.by распачынае тыдзень з Максімам Багдановічам. Кожны дзень глядзіце новую кароткую лекцыю з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча».


Сёння а 19.00 глядзіце першую лекцыю «Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?»


Ці сапраўды Багдановіч круціў курортныя раманы? Чаму дзеці не хацелі гуляць з маленькім Максімам? Як Багдановіч звязаны з Радзівіламі? Ці мае працяг верш «Усе мы разам ляцім да зор» і ў чым таямніцы «Слуцкіх ткачых» і «Пагоні»?

Пра ўсё гэта распавядзе паэті загадчык музея Багдановіча Міхал Бараноўскі.

Расклад лекцый з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча» на wir.by:

  • 25.05 Частка 1. Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?:
  • 26.05 Частка 2. Багдановіч — першы гарадскі паэт?
  • 27.05 Частка 3. «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня» і зорнае неба над намі — таямніцы галоўных вершаў Багдановіча.
  • 28.05 Частка 4. Каханыя дзяўчыны і курортныя раманы Багдановіча.
  • 29.05 Частка 5. Зборнік «Вянок», Вацлаў Ластоўкі і Магдалена Радзівіл.
  • 30.05 Частка 6. Як Багдановіч махляваў у гульнях.
  • 31.05 Частка 7. Палітычныя погляды Багдановіча.

wir.by