Распачынаем новы відэапраект пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.
Вядучая — Наста Суханосік.
У першым выпуску распавядаем пра твор Яна Баршчэўскага «Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Цмокі, прывіды, мерцвякі і чарадзейства — акурат з гэтага пачыналася беларуская літаратура, а не з жыта, партызанаў і «роднай зямелькі». Адкуль Ян Баршчэўскі браў свае сюжэты? «Беларусь у фантастычных апавяданнях» — фальклор, легенды ці фэнтэзі? Плачка, Белая Сарока, Сын Буры — ці маюць героі і ўвесь гэты аповед гістарычныя паралелі ды — што хацеў сказаць аўтар?
Паслухаць «Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага можна тут, пачытаць можна тут.