19:00
10 жніўня
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
«Праблемны калектыў» запрашае на сесію калектыўнага чытання. ПК натхняецца і дэканструіруе методыкі раннесавецкіх чытальных гурткоў, накіраваных на самаадукацыю сялян і рабочых, а таксама разважае пра сучасныя асаблівасці чытання і тэксту. Група прапануе прачытаць «Спіс Экспанатаў Павільёна МОПРа» – гістарычны дакумент, знойдзены ў Нацыянальным архіве РБ. Дакумент пералічвае экспанаты, якія размяшчаліся ў павільёне МОПР на Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставе ў Мінску (1930 г.). Павільён МОПР быў пабудаваны і аформлены мастаком і канструктарам Алексантэры Ахола-Вало, які ў рамках эксперыментальнага дысплея зафіксаваў гісторыю палітычнага гвалту.
Выява: Ахола-Вало А. Накіды Павільёна МОПР. Папера, аловак. Мінск, 1930 г. А. Ахола-Вало ў Хамяэнліне, Фінляндыя.
Важна: сесія пачнецца роўна а 19:00. Тыя, хто спазніцца, на жаль, не змогуць зайсці.
Праблемны калектыў (Мінск) – гэта мастацка-даследчая група, утвораная ў Мінску ў 2016 годзе Аляксеем Барысёнкам, Уладзімірам Грамовічам, Алесяй Жыткевіч і Воляй Сасноўскай.
Паводле прэс-рэлізу