Абвешчана праграма фестывалю Pradmova ў Берліне

Мерапрыемствы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Сёлета першая Pradmova прайшла ў Вільні 5–6 кастрычніка. Наступны прыпынак — Берлін.


Pradmova

19-20 кастрычніка 2024 года ў Берліне, у прасторы Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч. У Берліне фестываль аб’яднае беларускіх і замежных аўтараў, філосафаў, перакладчыкаў і навукоўцаў, якія возьмуць удзел у дыскусіях і прэзентацыях, прысвечаных сучасным сацыяльным, культурным і палітычным праблемам.

Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная дыскрымінацыя і практыкі супраціву.

Што ў праграме?

19 кастрычніка 2024, субота, пляцоўка А

11.00-11.40
Урачыстае адкрыццё фестывалю і выставы ART PRADMOVA

11.40-12.10
Прэзентацыя навуковага часопіса Pamyłka

12.10-13.00
Эпічныя героі: «Іліяда» на беларускай мове (дыскусія)

13.00-14.00
ІНШАЯ МОВА: паэзія, аўтафікшн і драма Юлі Цімафеевай

14.00-14.30
Прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

14.30-15.30
Ахвяры і сведкі? Сучасная беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах: старыя стэрэатыпы і новыя выклікі

15.30-16.30
Сучасная беларуская паэзія ў італьянскіх перакладах: прэзентацыя анталогіі «Свет скончыўся, а мы не»

16.30-17.00
Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi»

17.00-18.30
«Песні любові і нянавісці»: дыскусія з удзелам Святланы Алексіевіч, Альгерда Бахарэвіча

18.30-19.30
Прэзентацыя акцыі «33 кнігі для іншай Беларусі»

19.40-20.50
Вечар са Змітром Вішнёвым і Андрэем Штайнке. Літаратурна-музычная імпрэза

21.00-22.00
Музычны вечар з Ketevan

19 кастрычніка 2024, субота, пляцоўка В

14.00-15.00
Дыскусія «Новае аўтарытарнае грамадзянства: канфармізм, эміграцыя, супраціў?»

15.00-16.00
Мова 404: каланіяльныя пераемнасці і практыкі супраціву

20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка А

14.00-15.30
«Вольныя купалаўцы»: спектакль «Зэкамерон»

15.30-16.00
Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Папяровы Голем»

16.00-17.30
«Еўрапейскі Паноптыкум ХХІ стагоддзя: досвед турэмнага зняволення, траўмы і шнары з ім звязаныя, а таксама досвед далікатнага супраціву гвалту ў сучаснай Беларусі»

17.30-18.30
«Сабакі Эўропы». Нямецкая версія. Размова аўтара Альгерда Бахарэвіча з перакладчыцай Нінай Вэлер

18.30-19.00
Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча

19.00-20.00
Акустычны канцэрт Лявона Вольскага і аўтограф-сэсія да кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай

20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка В

14.00-15.00
Беларускі Берлін Мойшэ Кульбака. З удзелам Сяргея Шупы і Альгерда Бахарэвіча

15.00-15.30
Прэзентацыя выдавецтва Grunwald Publishing (Таронта, Канада)

15.30-16.30
«(Не)магчымасць сцяны: hochroth Minsk у Берліне». Прэзентацыя кніг Таццяны Нядбай і Марыны Хоббель

16.30-17.30
«Гід па фемінізацыі беларускай мовы»: дыскусія ад Fem*Bridging Cultures і выдавецтва Skaryna Press

17.30-18.30
«Запрасіў бы цябе ў сваю хату»: сустрэча з удзелам Святланы Алексіевіч, Вікі Біран і Таццяны Нядбай

18.30-19.00
Шрыфтавы архіў: размова аб праекце Алы Пігальскай

20 кастрычніка 2024, нядзеля, пляцоўка С

13.00-14.30
Дыскусія пра пераклады беларускай літаратуры на замежныя мовы

20 кастрычніка 2024, нядзеля, Fem*HUB Bridging Cultures (Wartburgstr. 41)

15:00-17:00
Кішэнны самвыдаў: воркшоп па квір-феміністычным зіне на тэму небінарнасці мовы

Месца правядзення: Берлін, прастора Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 (звярніце ўвагу, што некаторыя мерапрыемствы пройдуць у іншых лакацыях).

Даты: 19-20 кастрычніка 2024 года

Уваход вольны

Глядзець праграму цалкам можна тут