Прэм'ера трох чытак спектакляў беларускіх аўтараў і рэжысёраў адбудзецца ў тэатры Рампэ, Штутгарт, 26 лістапада 2022 года, а таксама ў фармаце жывога стрыму на YouTube-канале «Купалаўцы».
KUPALAUCY: KUO VADIS? — гэта новы тэатральны праект незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» і нямецкай культурніцкай арганізацыяй KuB / Kulturverein Belarus. Праект мае форму творчых лабараторый i прасоўвае маладую беларускую лiтаратуру i драму, сумесную працу памiж беларускiмi i нямецкiмi спецыялiстамi.
«Купалаўцы» — гэта група з шырокiм досведам i мастацкiм рэсурсам, якая ўсе ячшэ праходзiць этап трансфармацыi з трупы дзяржаўнага тэатру ў незалежную мабiльную тэатральную структуру. Праца «Купалаўцаў» на працягу астатнiх двух гадоў — гэта пошук формаў iснавання i фарматаў працы. Партнёр з нямецкага боку, KuB / Kulturverein Belarus, з’яўляецца таксама сучаснай гнуткай арганiзацыяй, якая паспяхова займаецца прасоўваннем беларускай культуры ў Германii. Разам у рамах праекту Купалаўцы i KuB спрабуюць працаваць над тэатральным прадуктам па новай мадэлi — максiмальна гнуткай, неiерархiчнай, адаптаванай пад супрацоўнiцтва экспертаў з розных краiн. Такiм чынам, праект KUPALAUCY: KUO VADIS? — гэта працэс i пошук, у вынiку якога ствараецца ня толькi новая беларуская драма i спектаклi, але i цiкавая мадэль сумеснай працы.
У кастрычнiку 2022 года тры тандэмы маладых аўтараў і рэжысёраў — Сяргея Лескеця і Рамана Падалякі, Ганны Златкоўскай і Андрэя Саўчанкi, Аляксандра Чарнухi і Марыны Мiхальчук — былi запрошаны да ўдзелу ў першай лабараторыi праекта. У вынiку iх сумеснай працы над ужо iснуючым лiтаратурным матэрыялам былi створаны тры новыя п’есы. Такiм чынам, праект асвятляе тры вымярэнні беларускай ідэнтычнасці ў трох новых творах: традыцыі i беларускiя каранi, рэчаiснасць вымушанай эміграцыi і кафкiяльнасць iснуючай бюракратыi.
15 лiстапада распачалася другая лабараторыя праекта, мэта якой — пастаноўка трох чытак новых п’ес. У другой лабараторыi ўдзельнiчаюць акторы незалежнай групы «Купалаўцы», рэжысёры Раман Падаляка, Андрэй Саўчанка i Марына Мiхальчук, а таксама беларускiя i нямецкiя мастакi i спецыялiсты.
Прэзентацыя прэм’ер трох чытак-спектакляў ужывую пройдзе ў тэатры Рампэ ў Штутгарце 26 лістапада. Пачатак паказу — 18:00 па нямецкім часе. Спектаклi будуць прадстаўлены на беларускай мове з нямецкiмi субтытрамi. Жывы стрым, а пазней i запic чытак будзе даступны на YouTube-канале групы «Купалаўцы». Стрым пачнецца 26 лістапада а 20:00 па беларускім часе. Працягласць чытак: прыблiзна па 40 хвілін з 15-хвіліннымi антрактамi.
ШЭПТ
Фатограф і даследчык Сяргей Лескець на працягу дзесяці гадоў дакументаваў традыцыю ацалення шэптам на беларускiм Палессі — у мясцінах, дзе гэтая практыка яшчэ захавалася i дасюль застаецца жывой. Фотаздымкi, нататкi i размовы з шаптухамi сталi асновай для кнігi «Шэпт», якая выйшла ў 2022 годзе. У супрацоўніцтве з рэжысёрам «Купалаўцаў» Раманам Падалякам кнiга Сяргея была ператворана ў п’есу — своеасаблiвае падарожжа да вясковай культуры, магii шэпту і каранёў.
ГІСТОРЫЯ ЎЦЯКАЧКI. Я ВЯРНУСЯ?
У сваім адкрытым дзённіку аўтарка Ганна Златкоўская разважае пра эмiграцыю як надзвычай складаную траўму: страх, страта дому, размыванне ўласнай ідэнтычнасці, але таксама прысутнічаюць надзея і набыццё нечаканай сілы. У тандэме з рэжысёрам Андрэем Саўчанкам на аснове гэтага дзённіка была створана новая, амаль дакументальная п’еса. Уцякачка — гэта i сама Ганна, i адначасова многiя iншыя эмiгранты, якiя шукаюць зямлю пад нагамi i пачуццё бяспекi.
СВЯТА КАБАНА
У маленькім горадзе пачынаюць паміраць свінні — падзея ўвогуле звычайная, але бюракраты метадычна ператвараюць яе ў сапраўднае ідэалагічнае супрацьстаянне. Гэты сюжэт малады аўтар Аляксандр Чарнуха разварочвае вiдовiшчнай каруселлю вобразаў i падзей у сваёй дэбютнай кнiзе «Свiннi» (2021). У супрацоўнiцтве з рэжысёрам Марынай Мiхальчук на базе кнiгi была створана новая п’еса «Свята кабана». Гэта яркая сатыра паказвае нязносна смешную, але насамрэч кафкіянскую рэальнасць, у якой так лёгка можна апынуцца.
Акрамя сцэнiчных чытак, у гэты дзень таксама запланавана панэльная дыскусiя памiж беларускiмi i нямецкiмi экспертамi, прысвечаная шырокiм пытанням сучаснасцi i будучынi незалежнага беларускага мастацтва, пытанням актуальнасцi i прасоўвання беларускай культуры на Захадзе і, у прыватнасці, у Германii, варыянтам развiцця мастацтва ў эмiграцыi. Гэтая размова адбудзецца ў тэатры а 16:00 па нямецкім часе (18:00 — па беларускім).
Праект рэалiзуецца у рамках праграмы Федэральнага мiнiстэрства замежных спраў Германii па пашырэннi супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасцю ў краiнах Усходняга партнёрства i Расii.
Паводле прэс-рэлізу.
Усе фота — са старонкі «Купалаўцаў» у Фэйсбуку.