Жаночы праект SPIEVY выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы, піша «Наша Ніва».

Скрыншот з відэа: SPIEVY — Iskarka / YouTube
У першы міні-альбом праекта ўвайшлі чатыры жывыя традыцыйныя спевы. Іх і адмысловы кліп «Іскарка» ужо можна паслухаць і паглядзець у інтэрнэце.
Па словах арганітарак, назва «Іскарка» невыпадковая — менавіта так гучала першае «працоўнае» імя праекта.
«Наша ідэя — запаліць як мага больш іскарак, каб агонь беларускай культуры не згас, а перадаваўся ад чалавека да чалавека, нават у выгнанні», — кажа Руся, вакальная тэрапеўтка, даследчыца этнаграфічных архіваў і лідарка этна-электроннага дуэта Šuma, якая кіруе праектам SPIEVY.
Кліп «Іскарка» зняты камандай студэнтаў Warszawska Szkoła Reklamy як курсавы праект. Здымкі прайшлі ў рэзідэнцыі Mochnarte, зусім блізка да мяжы з Беларуссю.