У гурта Leibonik выйшаў кліп на песню DOM, але заспяваў яе не лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч. Песню выконваюць спявачка Akvaleria і Яўген Цярэнцьеў з гурта Teleport. Яны далучыліся да Leibonik яшчэ ў 2023 годзе.
«Гэтая песня — не пра настальгію і не пра сум па доме. Гэтая песня — пра шлях ад летніх лугоў да шумных гарадоў, пра новыя ўражанні і адкрыцці, што мы нясём з сабой, і пра далікатныя кроплі памяці, якія ніколі не знікаюць», — кажуць музыкі.