Прагляд дакументальнага фільма “Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца” у БНТУ

16 сакавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” кафедра беларускай мовы БНТУ запрашае на прагляд дакументальнага фільма “Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца”. Па праглядзе – абмеркаванне стужкі з удзелам рэжысёра Віктара Корзуна.

Мадэратар Анатоль Івашчанка.

Пачатак а 19-й.

Кафедра беларускай мовы знаходзіцца ў 18-м корпусе (бліжэйшы будынак праваруч ад галоўнага корпуса БНТУ), аўд. 201 А.