• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.11.2014 | Музыка

“Правілы краўдфандынгу” — ці ўратуюць слухачы гурт Martin S.?

Краўдфандынг для Беларусі і беларускіх музыкаў застаецца хутчэй словам з загалоўкаў навінаў заходняй культуры: літаральна раз на месяц-два можна ўбачыць паведамленне, што той ці іншы заходні гурт назбіраў рэкордную суму за рэкордны час для запісу альбома ці кліпа.

Айчынная ж “добраахвотная” схема працуе крыху інакш — беларускі слухач хутчэй гатовы паспачуваць, чым падзяліцца з выканаўцам рублём. Апошняй гучнай кампаніяй па зборы сродкаў на альбом стала ініцыятыва гурта Martin S., які распаўсюдзіў па СМІ адкрыты ліст з дэвізам “Альбом альбо смерць!”. Якія вынікі даў месяц збораў?

“Не хацелася б называць лічбы, але патроху грошы ідуць, — расказвае вакаліст гурта Уладзімір Боська. — Не так файна, як нам хацелася, але грошы збіраюцца. Інфармацыі надзвычай мала, я думаю, тут рэч у СМІ, а не ў ляноце нашых слухачоў альбо іх сквапнасці. Мы спадзяемся, што патрэбную суму назбіраем”.

Краўдфандынгавы праект Marin S. заключаецца ў тым, што гурт мусіць сабраць $3000 да 29 студзеня 2015 года. Калі суму назбіраць не атрымаецца, музыкі запішуць столькі песняў, на колькі хопіць грошай, і распусцяць гурт.

“У нас тут ультыматыўная форма, — кажа спадар Боська. — Ёсць гурты, якія ўжо збіралі грошы ў Беларусі і рабілі гэта паспяхова. Аднак яны найчасцей проста прапаноўвалі збіраць сродкі разам, а мы ставім ультыматум. Дарэчы, што дзіўна, найлепш грошы прыходзяць праз web-money, гэта мяне крыху здзівіла: я думаў, што перадаваць грошы часцей будуць асабіста. У любым выпадку надзеі мы не губляем”.

Ці ёсць сэнс у Беларусі ўвогуле звяртацца да краўдфандынгавай схемы?

“Краўдфандынг без розніцы дзе, у Беларусі, Расіі, ЗША, — гэта не халява, а працаёмкі занятак, — кажа Арцём Панкоў, кіраўнік праекта МЕМ-Museum of Electronic Music. — І ставіцца да гэтага занятку трэба адпаведна. Я лічу, што і музыка-пачатковец можа сабраць грошы на альбом у Беларусі, калі будзе выконваць правілы краўдфандынгу. Асноўныя з іх такія: 1) аформіць ідэю — зразумела і наглядна, 2) паказаць, якія “плюшкі” чалавек атрымае ад таго, што падтрымае твой праект, 3) сабраць меркаванні аўтарытэтных людзей, а таксама інфармацыйныя рэсурсы, 4) ад самага пачатку  напісаць сваім блізкім, якія б маглі падзяліцца грашыма, 5) звяртацца да сяброў тваіх сяброў ў просьбай падтрымкі”.

Аднак найчасцей мы ўсё ж чуем адваротнае — нехта з музыкаў спрабуе сабраць грошы, але не атрымліваецца. З паспяховых праектаў адразу згадваецца Sounduk, але тое хутчэй выключэнне.

“На маю думку, у Беларусі гэтая схема практычна не працуе, асабліва калі гаворка пра мастацтва, — кажа галоўны рэдактар партала Ultra-Music.com Аляксандр Чарнуха. — Краўдфандынг эфектыўны пры ўмовах дастатковай папулярнасці музыкі. У Беларусі такія асобы — моцныя медыйныя адзінкі — практычна адсутнічаюць. А “маладым-перспектыўным” краўдфандынг наўрад ці чым дапаможа — людзі не будуць аддаваць грошы за “ката ў меху”. Калі з’явіцца хаця б намёк на шоў-бізнес і творчая сфера пачне развівацца па законах рынка, тады з’явіцца і краўдфандынг. Урэшце, гэтым мусяць займацца прафесійныя менеджары, якіх у нас амаль няма”.

З іншага боку, ёсць і больш пазітыўны погляд на праблему — спявачка Юлія Глебава прысвяціла цэлае эсэ пытанням краўдфандынга ў Беларусі. Калі верыць ёй, то для нашых рэалій гэта цалкам лагічная і правільная сістэма. Як той казаў, “гуртом прасцей і бацьку біць”.

Ці дагрукаецца гурт Martin S. да сваіх прыхільнікаў? Чакаць адказу застаецца крыху болей за два месяцы. Аднак калі вы хочаце дапамагчы гурту, то зрабіць гэта можна тут.

Юрась Ускоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка

Праз пяць месяцаў з мінскага СІЗА-1 выйшаў на волю палітвязень Віктар Бойка, піша reform-by. «Па сканчэнні...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса

Пра кіраўніка паўстаньня 1794 года супраць расейскай акупацыі вядомыя шматлікія факты і падрабязкі яго збройнай барацьбы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выйшаў на волю акцёр і рэжысёр Віктар Бойка
    Грамадства Гісторыя
    Як Тадэвуш Касьцюшка стаў героем ЗША. Да народзінаў слыннага беларуса
    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип