• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.05.2022 | Грамадства

Правілы прадуктыўнага дня

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае пра самыя простыя рэчы, якія дазволяць вам пражыць любы дзень насычана.


000.jpg

Мы жывем у такі час, калі кожны дзень нагадвае прамінулы. І ў гэтай будзённасці часцяком губляецца прадуктыўнасць. Прывыкшыя да пэўнай аднастайнасці мы часцяком хочам займацца не тым, што трэба, а тым, што прыносіць эмоцыі.

Вось некалькі простых правілаў, якія абавязкова зробяць ваш дзень насычаным і прадуктыўным:

1. Пачніце планаваць

Складаць план дня лепей загадзя: або напярэдадні ўвечары, або раніцай. Гэта неабходна для таго, каб у выпадку чаго можна было ўнесці карэктывы.

Складзіце спіс спраў, якія трэба выканаць цягам дня. Уключыце дробныя справы і буйныя.

Заплануйце выкананне спраў на пэўны час. Пакідайце запас на выпадак непрадбачанага.

Не плануйце шмат спраў на адзін дзень. Плануйце 1-3 важныя справы, якія трэба выканаць у любым выпадку. А астатнія, калі паспееце.

Размяркоўвайце справы на тыдзень раўнамерна, каб не было перакосаў.

2. Пазбаўцеся ад інфармацыйнага шуму

Смела адкідайце ўсё лішняе!

Чытайце толькі правераныя крыніцы інфармацыі, але і да іх стаўцеся крытычна. Не ўвязвайцеся ў сеціўныя ці афлайнавыя спрэчкі, якія не прынясуць вам нічога, нават калі вы выйдзеце з іх пераможцам. Заўтра ўсе забудуць пра іх, бо з’явіцца новая нагода для абмеркавання.

Канцэнтруйце сваю ўвагу толькі на тым, што сапраўды мае для вас значэнне!

3. Арганізуйце сабе працоўнае месца

Вам павінна быць камфортна за вашым працоўным месцам. Яно павінна быць чыстым і прыбраным. Калі вакол вас хаос, то з гэтага нічога добрага не народзіцца. Варта прыбірацца хаця б раз на тыдзень і парадкаваць усё такім чынам, каб нічога потым не шукаць. Усё неабходнае для працы павінна быць пад рукой, каб не выдаткоўваць час на пошукі ў выпадку неабходнасці.

4. Займайцеся спортам

Імкніцеся да таго, каб цягам дня рабіць хаця б нейкія фізічныя практыкаванні, асабліва, калі шмат часу праводзіце за кампутарам. Калі працуеце з дома, то можаце рабіць некалькі падыходаў цягам працоўнага дня.

Калі маеце вольны час, то можаце запісацца ў басейн або трэнажорную залю. Лепшы варыянт — разам з трэнерам падабраць для сябе аптымальную праграму для трэніровак.

Спорт — гэта тая рэч, якая вучыць непрыемныя рэчы ўспрымаць з прыемнасцю. Будзе карысна не толькі для фізічнага развіцця, але і для любога віда дзейнасці.

5. Знайдзіце час для творчасці

Згадайце і задумайцеся над тым, кім вы хацелі быць у дзяцінстве? Мастаком? Акторкай? А можа быць, паэтам?

Знайдзіце хаця б пяць-дзесяць хвілін цягам дня, каб заняцца творчасцю. Гэта можа быць што заўгодна: малюйце, пішыце вершы або прозу, спявайце, рабіце прыгожыя фотаздымкі і гэтак далей. Галоўнае, рабіце гэта самі.

Творчасць прыўнясе ў вашае паўсядзённае жыццё яскравасць. Вы і самі не заваўважыце, як вас пацягне часцей займацца абранай справай.

Зрэшты, а хто ведае, можа, такім чынам менавіта вы папоўніце шэрагі класікаў беларускай літаратуры? У гэтым жыцці рознае бывае!

6. Праветрывайце памяшканне

З улікам таго, што многія цяпер працуюць з дому, не варта забывацца на свежае паветра. Праветрываць пакой варта як мінімум тры разы на дзень:

— ранкам, калі прачнуліся, каб пазбавіцца застаялага паветра.

— удзень, найперш тыя памяшканні, дзе знаходзяцца людзі.

— увечары, за паўгадзіны да сну.

Банальная адсутнасць свежага паветра можа стаць прычынай нізкай прадуктыўнасці. Пры недахопе кіслароду абвастраюцца хваробы, пачынае балець галава, з’яўляецца стомленасць і млявасць.

7.«Рэжымце»

Для таго, каб жыць максімальна доўга і максімальна камфортна, не маючы набору хранічных хваробаў, варта як мінімум імкнуцца да ваканання рэжыму дня.

Гэта не абавязкова мусіць быць той самы рэжым, якога вы трымаліся ў школе. Вы можаце самі яго падладзіць пад сябе цяперашняга, каб ён цалкам адпавядаў вашым сённяшнім надзённым патрэбам. Але ў любым разе будзе лепей, калі вы будзеце жыць паводле нейкай уласнай завядзёнкі, чым залежаць ад абставінаў. То бок класціся спаць не калі трэба, а калі атрымалася, і прачынацца гэтаксама — за пятнаццаць хвілін да выхаду з дому.

Спарадкаванасць прывучае да адказнасці, а гэта і ёсць сапраўдная свабода.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM