У Беларусі змяніліся правілы прыёму ў школы і ў гімназіі. Якія балы трэба мець будучаму гімназісту

Міністэрства адукацыі прыняло новыя правілы прыёму вучняў у сярэднія школы і гімназіі, дакумент уступіў у сілу з 1 верасня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Нацыянальны прававы партал.


159.jpg
Крыніца: www.pravmir.ru

Пасля 9 класа ў гімназіі будуць залічваць навучэнцаў па сярэдніх балах профільных прадметаў. Для таго, каб атрымаць месца ў класе, неабходна мець бал не ніжэйшы за 7, для аграрнага класа — не ніжэйшы за 6, а на астатнія свабодныя месцы — не ніжэйшы за 5.

Без уліку адзнак без чаргі прымаюцца пераможцы заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах.

Падаць заяву ў старэйшыя класы з указаннем не больш чым двух прадметаў, якія хацелася б вывучаць у профільным фармаце, можна з 12 чэрвеня па 10 жніўня.

Прыкладна такія ж патрабаванні будуць прад’яўляць і тым, хто застаецца вучыцца пасля 9 класа ў звычайнай школе.