Літаратурная вечарына ‘Дзіва што!’

18.04.2011 Афіша

21 красавіка (чацвер). Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” ладзіць літаратурную вечарыну “Дзіва што!”. Вечарына пройдзе ў межах “Месяца польскай літаратуры”.

Польскімі дзівамі, дзівосамі і дзівацтвамі з недаверлівай беларускай публікай падзеляцца перакладчыкі:

Марыя Мартысевіч
Міхась Скобла
Андрэй Хадановіч
Марына Шода
Ганна Янкута
Кацярына Маціеўская
Марына Казлоўская
Тацяна Урублеўская
Сяргей Прылуцкі
Віялета Пачкоўская
Марыя Пушкіна
і інш.

Пры канцы вечарыны чакаецца правядзенне конкурсу на самы дзіўны твор. Пачатак а 19-й.