• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2017 | У краіне Беларуская мова

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» распачаўся ў Мінскай вобласці з урока на «Барысаў-Арэне»

У красавіку і траўні ў 25 установах адукацыі Мінскай вобласці пройдзе сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom». Першы ўрок праекта на Міншчыне прайшоў 18 красавіка ў незвычайным месцы – на «Барысаў-Арэне». Настаўнікамі для школьнікаў Барысава сталі брамнік футбольнага клуба БАТЭ Антон Чычкан і тэлевядучы Юрый Жыгамонт.

DSC_9261

Наступныя урокі беларускай мовы і літаратуры адбудуцца ў школах і гімназіях Барысава, Слуцка, Вілейкі, Салігорска, Дзяржынска, Жодзіна і Нясвіжа. Фінальным мерапрыемствам праекта ў Мінскай вобласці стане вялікі ўрок у Нясвіжскім замку. У межах ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прагучаць вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёмяцца з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама даведаюцца пра асаблівасці роднай мовы.

DSC_9318

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любiмых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзiўся ў Беларусi, i лічу, што вывучаць родную мову – гэта задавальненне, а таксама спадзяюся, што наш футбольны занятак натхнiў дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай лiтаратуры», – адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

Галоўная мэта сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Ініцыятарам праекта выступае кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

DSC_9375

Пра нацыянальную культурную спадчыну школьнікам распавядаюць незвычайныя настаўнікі – вядомыя дзеячы культуры, спорту, тэатральнага мастацтва Беларусі. Аліна Талай, Зміцер Ліхтаровіч, Міхась Гарбачоў і шматлікія іншыя спартоўцы таксама прынялі ўдзел у займальных інтэрактыўных уроках па беларускай мове і літаратуры. А Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Алёна Масла, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская з’яўляюцца сталымі настаўнікамі праекта.

чытаем2 (2)

«Быць настаўнікам у такім праекце – адчуваць сябе патрэбным, адчуваць упэўненасць у тым, што твая справа прыносіць карысць – фарміруе духоўнасць у дзецях, – распавёў пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі. – Бо мова, літаратура і культура ў цэлым –  тое, без чаго духоўнасць прадставіць нельга. На ўроках я не ацэньваю дзяцей, а прашу, каб тыя ацанілі мяне. Гэта іх вельмі падбадзёрвае і захапляе. У такім фармаце атрымліваецца сапраўды добры дыялог».

DSC_9397

Да сапраўднага моманту сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў і ахапіў ужо больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип