Праект “КультАсвета” збярэ і выправіць моўныя памылкі па ўсёй Беларусі

Стартуе праект “КультАсвета”. З яго дапамогай людзі змогуць прыкласці руку да выпраўлення памылак у сваёй мясцовасці. Найбольш пільныя будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі. 

ZD0SQskB2eUПа дарозе на працу альбо вучобу, ці падчас звычайных вандровак па краіне людзям сустракаюцца дзясяткі памылак і недакладнасцяў на шыльдах ды ўказальніках. Грамадства прызвычайваецца да няправільнага напісання. Сутнасць праекта: звычайныя грамадзяне фіксуюць заўважаныя памылкі на фотаздымач ды дасылаюць на электронную пошту kultasvieta@gmail.com  з пазначэннем дакладнага месца знаходжання памылкі.

У сваю чаргу, актывісты дасылаюць зварот мясцовым уладам, кіраўніцтву ўстановы альбо IbO4E3ID-pAў Міністэрства Культуры з прыкладзенымі фотаздымкамі ды тлумачэннем памылкі філолагам. Разам мы захаваем чысціню мовы, а гэтак жа падвысім узровень пісьменнасці беларускага грамадства.

 

паводле прэс-рэлізу