Праект “Наша Страва” у рамках Iвянецкага творчага кiрмашу

У рамках Iвянецкага творчага кiрмашу 16 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя праекта “Наша Страва” для гасцей фэсту.

З 13:00 да 13:45 у майстэрні разьбы па дрэве (фiлiя музея традыцыйнай культуры) на вулiцы Прамысловай.
(Асноўныя мерапрыемствы Iвянецкага творчага кiрмашу адбудуцца на пляцоуцы перад майстэрняй).

Праект прадаставiць яго кiраунiк – Алесь Белы.

Прэзентацыя адбудзецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”