Такое рашэнне прынята 12 чэрвеня ўдзельнікамі сёлетняга кангрэсу на пасяджэнні ў Барселоне. Саюз беларускіх пісьменнікаў на сходзе прастаўлялі старшыня СБП Барыс Пятровіч, юрыстка Вольга Сямашка, перакладчыца Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская.
Еўрапейская Пісьменніцкая Рада (European Writers’ Council; EWC) прадстаўляе больш за 150 тысяч літаратараў з амаль пяцідзесяці пісьменніцкіх саюзаў краін Еўропы. Федэрацыя была заснаваная ў 1977 годзе ў Берліне пад назвай Еўрапейскі Пісьменніцкі Кангрэс. З 2010 года існуе пад цяперашняй назвай са штаб-кватэрай у Брусэлі. Прэзідэнтам арганізацыі сёлета абраны старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў Гунар Ардэліус.
Саюз беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца правадзейным сябрам EWC з 2010 года.