Прэм’ера падкаста «Лісты да мамы»

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане, піша лісты да сваёй матулі, распавядаючы ёй пра побыт у брытанскай сталіцы і прыгадваючы моманты з мінулага жыцця — часам цёплыя і ўтульныя, часам балючыя і шчымлівыя.


Лонданскія лісты да мамы Ганны Комар ужо добра вядомыя нашым чытачам праз калонку пісьменніцы на партале Budzma.org.

Зараз жа можна іх і паслухаць — лісты агучыла сама аўтарка.

Maliunak Andrusia Takindanha Малюнак Андруся Такінданга

Слухайце на платформах для падкастаў

Apple Podcasts, Spotify, YouTube, Яндекс Музыка, Mave, Castbox, Podcast Addict, Pocket Casts, Castro.

Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» і дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю».

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскага «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую і дацкую мовы.