Прэм’ера спектакля “Ліфт” Ю. Чарняўскай

15.02.2012 Афіша Тэатр

27 і 28 сакавіка Прэм’ера спектакля “ЛІФТ” Ю.Чарняўскай (Хроніка аднаго злачынства)
Рэжысер – Галіна Чэрнабаева

На розум прыходзіць запаведзь: “Палюбі блізкага свайго, як самога сябе…”Калі б мы маглі глядзець праз прызму гэтай думкі, хаця б на самых блізкіх нам людзей, на нашы адносіны да іх… Напэўна, тады было б менш канфліктаў і пакут, нервовых зрываў і дзікіх учынкаў, якія ўжо нельга выправіць. Ніводнага імгнення жыцця нельга вярнуць альбо вырашыць пражыць жыццё з чыстага ліста. Кожны з нас павінен будзе даведацца, што такое позна, і што такое ніколі.

Настаўніцу па філасофіі – Ганну Мікалаеўну, ад якой тры месяцы, як сышоў муж, і пачаліся праблемы з 18-гадовым сынам, лёс зводзіць з аднагодкам сына – Дзімонам. Хлопец спрабуе абрабаваць Ганну Мікалаеўну, пагражаючы нажом у ліфце. Яны ўдваіх у ліфтавай кабіне, але нябачна з кожным з герояў прысутнічаюць галоўныя людзі іх жыцця. Бо тое, якія рашэнні мы прымаем — гэта не толькі наш асабісты выбар. Наша жыццё шмат у чым вызначаецца тымі, хто для нас дарагі.

Чым жа скончыцца гэта сустрэча ў ліфце? Ці зможа Ганна Мікалаеўна парушыць перакананні Дзімона, аб тым што ўсе людзі — здраднікі? Ці зможа ён узняцца над сваім асабістым жыццёвым вопытам і проста паверыць чалавеку?

Галоўныя ролі выконваюць:
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігаў
Людміла Сідаркевіч
Дзяніс Варанцоў
Аляксандр Марчанка
Мікалай Стонька
Цімафей Ткачоў
Алена Баярава
Анастасія Васільева
Сяргей Шымко

Пастановачная група:
Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Чэрнабаева
Мастак – пастаноўшчык – А.Ігруша
Кампазітар – А.Сандлер
Памочнік рэжысера- В.Галкіна

Адрас тэатра г. Мінск, вул. Крапоткіна, 44. Тэл. (017) 385-97-51