Прэс-клуб і “Будзьма!” запрашаюць на імпрэзу “Заўсёды твой, Коэн”

23 снежня а 18-й гадзіне, у апошнюю пятніцу перад Калядамі ў прыўкраснай кампаніі спяваем песні Леанарда Коэна – на беларускай і ў арыгінале.

leonard-cohen-rip

Прэс-клуб і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на імпрэзу, у якой возьмуць удзел:

Андрэй Хадановіч з музыкантамі
Міхаіл Валодзін
Юрась Ускоў

Леанард Коэн (1934-2016)  – культавы канадскі паэт, раманіст і музыка, сусветна вядомы спявак.

На беларускую мову вершы Коэна перакладала Вальжына Морт. Песні Коэна перакладае і спявае Андрэй Хадановіч.

Натхніцца і вывучыць словы можна тут: Леанард Коэн у перакладах Андрэя Хадановіча (+відэа)

З сабой можна прыносіць пернікі, печыва і мандарынкі, кавай і гарбатай пачастуем.

Гэтая падзея на ФБ.