Прэзэнтацыі “Сямі камянёў” прайшлі ў Смалявічах і ў Віцебску

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшлі прэзентацыі фэнтэзі рамана “Сем камянёў” ў смалявіцкай гімназіі і ў Віцебску.

Сустрэча ў Смалявічах была асабліваю: цікаўнасць дзяцей, неабыякавасць настаўнікаў і дырэктаркі гімназіі стварылі надзвычай прыязную атмасферу.

Дзеці задавалі пытанні, расказвалі пра тое, што пішуць самі, удзельнічалі ў віктарыне з прызамі ад “Будзьма беларусамі!”.

Музычная частка сустрэчы стала сапраўдным фурорам, калі за домру ўзяўся саліст гурта Recha Андрусь Такінданг.

А сустрэча ў Віцебску была арыентавана на крыху больш дарослых слухачоў. Яна адбылася падчас заняткаў ініцыятывы “Мова Нанова – Віцебск”.

Удзельнікі змаглі, акрамя ўсяго, паглядзець і прэзэнтацыю “Гісторыя беларускага фэнтэзі”.

Напрыканцы, ужо традыцыйна, былі разыграныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Іх атрымалі тыя, хто змог правільна адказаць на даволі няпростыя пытанні, звязаныя з беларускай літаратурай і фэнтэзійным жанрам.

Тэгі: ,