Прэзентацыя кнігі Паўла Касцюкевіча «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

13.12.2011 Афіша

20 снежня (аўторак) аб 19-йвечара ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск,пр-тНезалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча з нагоды выхаду кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Крыху пра кнігу. Апавяданні, якія праліюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіхкухарак-футуролагаў, смаргонскіхкантрабандыстак-серпентолагаўі гродзенскіхспартоўцаў-алкаголікаў.

Назва кнігі дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трампліна на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.